МЗС Беларусі паабяцала Горвату, што «нам не будзе сорамна» за сітуацыю вакол парэшткаў Каліноўскага


Папулярнаму пісьменніку Андрэю Горвату патэлефанавалі з Міністэрства замежных справаў Беларусі і запэўнілі «у сур’ёзным стаўленні да постаці Кастуся Каліноўскага і гісторыі са знаходкай ягоных парэштак».

Пра гэта пісьменнік напісаў у сваім «Facebookʼу».

29 сакавіка Андрэй Горват напісаў адкрыты ліст да кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея. У ім пісьменнік выказаў сваю занепакоенасць адсутнасцю цікаўнасці беларускіх дыпламатаў да сенсацыйнай знаходкі на гары Гедзіміна ў Вільні, дзе магчыма былі знойдзеныя парэшткі Кастуся Каліноўскага.

Hавiны
Андрэй Горват звярнуўся з адкрытым лістом да міністра Макея
2019.03.29 13:41

МЗС Беларусі сцвярджае, што «цяпер мы абмяркоўваем з літоўскім бокам магчымасці сумеснай працы для больш дакладнай ідэнтыфікацыі парэшткаў».

Hавiны
У Вільні стварылі Беларускі грамадскі камітэт памяці паўстанцаў 1863-1864 гг.
2019.03.29 18:25

Гаворка ідзе пра магчымасць даследавання парэшткаў старэйшага брата Кастуся Каліноўскага, пахаванага на Гарадзеншчыне.

Фота
Гэта меркаваны чэрап Кастуся Каліноўскага. Фотафакт
2019.03.28 16:13

У падрыхтоўцы да пахавання кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў, чые парэшткі знайшлі на гары Гедзіміна ў Вільні, засталіся тэхнічныя пытанні. Адкрытым застаецца пытанне, на якіх мовах будзе надпіс на помніку.

ВІДЭА
У Вільні плануюць пахаванне ўдзельнікаў паўстання Каліноўскага
2019.03.08 12:07

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў