МЗС Беларусі не акрэдытавала журналістаў «Белсату»


Летась ў МЗС Беларусі была пададзеная чарговая заяўка на гадавую акрэдытацыю пяці журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам».

«Пасля вясновых пратэстаў [маршы недармаедаў. – Заўв. Belsat.eu] нам адмовілі ў акрэдытацыі ўжо два разы», – кажа Аляксей Мінчонак, прадстаўнік першага незалежнага тэлеканалу ў Беларусі.

У 2016 годзе польскае дзяржаўнае тэлебачанне TVP («Белсат» уваходзіць у структуру TVP) , каб акрэдытаваць карэспандэнтаў «Белсату». Тады МЗС дазволіў працаваць без перашкодаў чатыром карэспандэнтам.

Раней «Белсат» спрабаваў акрэдытаваць карэспандэнцкі пункт у Менску, але Міністэрства замежных справаў тройчы адмовіла, бо журналісты і аператары нашага тэлеканалу парушалі заканадаўства Беларусі, працуючы для «Белсату» без акрэдытацыі МЗС.

Праз працу ў «партызанскіх» умовах працаўнікоў «Белсату» рэгулярна судзяць за незаконны выраб прадукцыі медыяў (арт. 22.9 КоАП) і працу без акрэдытацыі. Толькі ў 2017 годзе журналісты «Белсату» заплацілі дзяржаве не менш за $ 14 000 штрафаў.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, летась 94 % штрафаў за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ прыпалі на журналістаў «Белсату».

«Белсат» пачаў вяшчанне 10 снежня 2007 году.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў