МЗС Беларусі накіравала расейскаму боку ноту ў сувязі з чэргамі на мяжы


Міністэрства замежных справаў Беларусі накіравала ноту ў сувязі з ўзмоцненымі праверкамі на мяжы з расейскага боку. Пра гэта паведамляе БелТА.

«У кантакце з расейскім бокам мы спрабуем растлумачыць сітуацыю, – падкрэслілі ў прэс-службе МЗС Беларусі. – Міністэрства замежных справаў таксама накіравала адпаведную ноту з просьбай удакладніць, ці сапраўды зменены парадак перасячэння мяжы».

Сёння на ўездзе ў Беларусь з боку Расеі з’явіліся вялікія чэргі. Кіроўцы легкавых і грузавых аўтамабіляў паведамляюць, што людзі захраслі на мяжы, бо іх патрабуюць асабістыя дадзеныя, у тым ліку нумары пашпартоў сваякоў. Паводле слоў відавочцаў, памежнікі ўносяць дадзеныя ў камп’ютарную базу і перапісваюць сабе ў мабільны.

Hавiны
На ўездзе ў Беларусь з боку Расеі – вялікія чэргі, правяраюць пашпарты
2020.07.31 15:20

Нагадаем, 29 ліпеня праваахоўнікі паведамілі аб затрыманні 33-х баевікоў расейскай ПВК Вагнэра, якія нібыта прыбылі ў краіну дзеля дэстабілізацыі абстаноўкі перад выбарамі. Іх падазраюць паводле арт. 293 КК (падрыхтоўка масавых закалотаў).

Hавiны
Навошта вагнэраўцы прыехалі ў Беларусь? Асноўныя версіі гучнай справы
2020.07.30 14:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў