МЗС Беларусі: Грэць суп на пажары з уласнага дому – верх глупства


Прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык заявіў, што Беларусь вельмі занепакоеная магчымым ужываннем нервова-паралітычнага газу ў брытанскім Солсбэры.

«Любое абвастрэнне сітуацыі ў рэгіёне катэгарычна не выгадна Беларусі. Грэць суп на пажары з уласнага дому – верх глупства», – заявіў ён сёння на брыфінгу.

Мірончык падкрэсліў, што беларуская бок вельмі занепакоеныя магчымым ужываннем нервова-паралітычнага газа ў Солсбэры.

«Беларусь была і застаецца катэгарычным праціўнікам выкарыстання хімічнай зброі. Вінаватыя ў такіх злачынствах павінны прыцягвацца да адказнасці. Але спачатку гэтых вінаватых трэба адназначна і дакладна ўсталяваць. Беларусь цвёрда ўпэўненая, што толькі аўтарытэтнае і адкрытае расследаванне з удзелам усіх зацікаўленых бакоў і ў поўнай адпаведнасці з Канвенцыяй аб забароне хімічнай зброі дасць інфармацыю, на падставе якой можна будзе рабіць аб’ектыўныя высновы», – падкрэсліў ён.

Нагадаем, замах на Сяргея Скрыпаля адбыўся 4 сакавіка: былы афіцэр ГРУ і ягоная дачка былі знойдзеныя на лаўцы каля гандлёвага комплексу ў горадзе Солсбэры. Іх атруцілі нервова-паралітычным газам «Новичок», распрацаваным у Расеі. Пасля здарэння брытанскія ўлады накіравалі ў Солсбэры каля 180 вайскоўцаў хімабароны.

66-гадовы Сяргей Скрыпаль, яго 33-гадовая дачка Юлія, а таксама сяржант паліцыі Нік Бэйлі, які першым прыбыў на месца здарэння, застаюцца ў рэанімацыі. Акрамя таго, па медыцынскую дапамогу ў шпіталі звярнуўся яшчэ 21 чалавек – усе яны знаходзіліся 4 сакавіка побач з месцам атручвання Скрыпаля.

Лондан абвінаваціў Маскву ў хімічнай атацы на сваёй тэрыторыі. Вялікая Брытанія выслала з краіны 23 прадстаўніка расейскага дыпламатычнага корпусу ў звязку з замахам на Сяргея Скрыпаля ў Солсбэры. Пазней расейскіх дыпламатаў таксама выслалі ЗША і шэраг еўрапейскіх краінаў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў