МЗС Беларусі асудзіла страляніну ў ЗША


Міністэрства замежных справаў Беларусі ў сваім акаўнце ў «Тўітэры» рашуча асудзіла жорсткія масавыя расстрэлы ў ЗША – у гарадах Эль-Паса (штат Тэхас) і Дэйтан (штат Агаё).

«Выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых і жадаем найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым», – гаворыцца ў заяве.

Hавiны
Страляніна ў Тэхасе: загінулі 20 чалавек
2019.08.04 08:47

У выніку страляніны ў Эль-Паса загінулі прынамсі 20 чалавек і 24 атрымалі раненні. Інцыдэнт адбыўся ў супермаркеце «Walmart». Нападнік затрыманы.

А ў горадзе Дэйтан, штат Агаё, невядомы пачаў страляніну каля аднаго з гарадскіх бараў. Загінулі мінімум дзевяць чалавек, 26 атрымалі раненні. Нападніка застрэліла паліцыя.

Hавiны
У ЗША зноў страляніна: забітыя 9 чалавек
2019.08.04 12:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў