МЗС Беларусі абвінаваціў былога сілавіка Ігара Макара ў махлярстве


Ігар Макар. Уласнае фота

Былы супрацоўнік спецпадраздзялення «Алмаз» МУС Беларусі Ігар Макар зараз пражывае за мяжой. Ён даў паказанні ўкраінскім спецслужбам па справе аб гібелі Паўла Шарамета. Гэтая інфармацыя, на думку Макара, дакажа дачыненне беларускіх спецслужб да смерці журналіста.

Аб’ектыў
Сябра Шарамета: следства будзе падганяць аўдыёзапіс КДБ пад абвінавачанне
2021.01.05 22:15

МЗС Беларусі, зрэшты, абвінавачвае Макара ў махлярстве і заяўляе, што з цікавасцю назірае за «валтузнёй», якая разгарнулася вакол яго заяў.

У пачатку 2000-х Макар сышоў з органаў, а ў 2006 годзе быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, адказваючы за пытанні бяспекі, а затым з’ехаў з краіны.

Міністэрства замежных справаў 19 студзеня распаўсюдзіла аўдыязапіс, на якім нібыта экс-спецназавец Ігар Макар прапануе працаўніку амбасады Беларусі ў Літве за вялікае ўзнагароджанне перадаваць пэўную інфармацыю.

Ігар Макар растлумачыў «Белсату», што гэта быў вымушаны крок, паколькі інфармацыю пра магчымыя правакацыі пасля выбараў у Беларусі медыі не жадалі распаўсюджваць. Каб нейкім чынам паўплываць на сітуацыю, былы сілавік вырашыў стварыць такую правакацыю.

«У сярэдзіне 2020-га года са сваіх ананімных крыніц я даведаўся, што з боку ўладаў, спецструктур рыхтуецца правакацыя. Служба бяспекі прэзідэнта рыхтуе людзей, спецаддзел, які будзе страляць па супрацоўніках АМАПу. Гэта будзе пададзена, нібыта гэта зрабілі радыкальна настроеныя пратэстоўцы. Будзе ўведзена войска і будзе поўнасцю падаўлена акцыя пратэсту.

Дадзеную інфармацыю я хацеў апублікаваць у СМІ. Я намагаўся яе распаўсюдзіць і з дапамогай сваіх еўрапейскіх калег. Мне паўсюль адмаўлялі і спасылаліся на тое, што гэта правакацыя з майго боку.

Тады я пасядзеў і прыдумаў такую «шматхдоўку». Мне нічога не заставалася, як проста пайсці ў беларускую амбасаду, распавесці дадзеную інфармацыю, а таксама зрабіць выгляд, што ў мяне ёсць інфармацыя, якую я магу ім перадаць, вядома, за вялікае ўзнагароджанне, каб гэта было праўдзіва.

Дадзеную інфармацыю я даў з першага дня. Я распавёў цалкам, што рыхтуецца правакацыя з улікам на тое, каб яе перадухіліць. Гэтая інфармацыя была атрыманая супрацоўнікамі амбасады. Таксама я даў інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці, – што плануецца забойства былых кандыдатаў у прэзідэнты, якія былі на мінулых выбарах. Таксама я сказаў, што ёсць інфармацыя аб ліквідацыі апанентаў Лукашэнкі.

За гэта я папрасіў суму з усмешкай – 152. Пасля другой сустрэчы я прыйшоў у трэці раз і быў упэўнены, што мяне запісваюць, і я хацеў, каб мяне запісвалі. І я атрымаў той адказ, які мяне задаволіў. Мне карэктна адмовілі, сказалі, каб я быў на сувязі, мы ўсё перадалі, але Вам нічога не можам сказаць, бо адказ не прыйшоў.

Але я свайго дамогся. Я зрабіў тое, што планаваў: правакацыі не было, служба бяспекі прэзідэнта не была задзейнічаная менавіта ў дадзенай правакацыі, і чалавек, які б меў да гэтага непасрэднае дачыненне, не здзейсніў злачынства».

Апублікаваныя Макарам запісы і яго паездку ў Кіеў пракаментаваў на просьбе расейскіх журналістаў і беларускі МЗС. Афіцыйны прадстаўнік ведамства Анатоль Глаз распавёў, што яны даўно ведаюць пра дзейнасць Макара:

«У нас ёсць пераканаўчыя сведчанні, у тым ліку аўдыязапіс, якая недвухсэнсоўна дэманструе відавочныя ашуканскія мэты дадзенага дзялка. Каб не быць галаслоўнымі мы сёння ж гатовыя надаць іх галоснасці. Пры іх праслухоўванні рэкамендую ўспомніць адну з цытат дадзенага персанажа: «… я заўсёды быў сумленны і прыстойны».

Hавiны
У МЗС Беларусі выказаліся пра экс-спецназаўца Ігара Макара
2021.01.19 14:31

Сюжэт, прысвечаны Ігару Макару і апублікаванай ім запісы, зʼявіўся 18 студзеня на тэлеканале СТВ. У ім блогер Аляксей Голікаў пагутарыў з ветэранам спецпадраздзялення «Алмаз» КДБ Беларусі. Імя былога сілавіка не называецца, а голас зменены. Запіс ён называе «лахатронам», заяўляючы, што ў Макара статус быў не той, каб прысутнічаць «на сурʼёзных нарадах» з кіраўніцтвам КДБ.

МГМ, belsat

Стужка навінаў