МЗС: Беларусь хоча «поўнай» нармалізацыі стасункаў з ЕЗ, але на раўнапраўнай аснове


Адносіны неабходна выбудоўваць на раўнапраўнай партнёрскай аснове, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык 27 кастрычніка, каментуючы слуханні па Беларусі ў Еўрапарламенце.

«З нашага пункту гледжання, паказальным стала тое, што разам з традыцыйнымі крытычнымі заявамі і каментарамі прагучалі і некаторыя пазітыўныя ацэнкі развіцця грамадска-палітычнага жыцця нашай краіны, а таксама ўзгадавалася дасягненне пэўнага прагрэсу ў развіцці стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам», – сказаў Мірончык.

Прадстаўнік МЗС выказаў надзею, што рэзалюцыя па Беларусі, якую Еўрапарламент плануе прыняць у лістападзе, будзе ўлічваць падыходы краіны, накіраваныя на поўную нармалізацыю адносінаў з Еўразвязам і развіццё добрасуседскага дыялогу. «Выказваем надзею, што яна будзе насіць збалансаваны і канструктыўны характар», – падкрэсліў прэс-сакратар.

26 кастрычніка слуханнях у Еўрапарламенце абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі пасля парламенцкіх выбараў і пытанні бяспекі падчас будаўніцтва АЭС пад Астраўцом.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў