Мытнікі знайшлі цукеркі за 25 тысячаў еўра


Замест цукерак з Францыі ў пасылцы мытнікі знайшлі вялікую суму грошаў.

Паштовае адпраўленне, якое паступіла з Францыі, было адрасавана жыхару Менску. У мытнай дэкларацыі было заяўлена, што ў пасылцы знаходзяцца шакаладныя цукеркі і адзенне. Кошт тавару ў дакументах не быў пазначаны. Пасылку прасканавалі рэнтгенам і знайшлі ў двух скрынках шакаладных цукерак 25 тысячаў еўра. Грашовыя сродкі былі акуратна загорнутыя ў фольгу і схаваныя на дне скрынак пад прысмакамі.

Па дадзеным факце была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 228 КК Рэспублікі Беларусь. Пакаранне па гэтаму артыкулу прадугледжвае штраф або абмежаванне волі тэрмінам ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на гэты ж тэрмін.

ГА, belsat.eu паводле customs.gov.by

Стужка навінаў