Мытнікі затрымалі 2000 флаконаў кантрабанднага гармону для нарошчвання мускулаў


На пункце пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы ў адным з аўтаў знайшлі 2000 флаконаў з гармонам росту «NANOTROP», паведамляе customs.gov.by.

Нелегальную партыю «NANOTROP’у» вёз грамадзянін Украіны. Гэты гармон росту выкарыстоўваюць для нарошчвання мышачнай масы і хуткага аднаўлення пасля моцных нагрузак у спартовай залі.

Партыя кантрабанды ацэньваецца ў Br 43 000. Кантрабанда затрыманая разам з аўтамабілем, а на кіроўцу завялі крымінальную справу.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў