Мытнікі «зарабілі» каля 2 мільярдаў долараў і пералічылі грошы ў бюджэт


Прагнозныя паказнікі на 1-ае паўгоддзе бягучага году ў напаўненні прыбытковай часткі рэспубліканскага бюджэту выкананы беларускай мытняй на 100,3 %, паведамляе сайт ведамства.

У выніку на 1 ліпеня бягучага года сума плацяжоў, якія кантралююцца мытным камітэтам, склала 4,3 мільярдаў беларускіх рублёў ці 2 мільярды долараў ЗША ў эквіваленце.

Мытныя зборы, якія спаганяюцца на мяжы за ўвезеныя тавары, часта выклікаюць крытыку з боку імпарцёраў. Апошнія, пасля неабходных выплатаў закладаюць гэтыя выдаткі ў кошты на тавары, ці прадукты. І ў выніку грошы, якія выплочваюцца мытнікам на мяжы і паступаюць у бюджэт, са сваёй кішэні аплочваюць айчынныя спажыўцы.

Хто ва ўладзе пакрывае кантрабанду з Беларусі ў Расею? Расследаванне «Белсату»

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары