Мыш затрымала рэйс «Air France» на два дні


Рэйс авіякампаніі «Air France» са сталіцы Малі Бамако ў Парыж быў затрыманы на 48 гадзін праз грызуна.

Нейкім чынам мыш змагла пракрасціся ў кабіну авіяпілотаў. Да таго часу, як мыш удалося злавіць, рэйс быў адменены, бо на яе спайманне сышло занадта шмат часу, і экіпаж мусіў адпачыць.

Згодна з правіламі бяспекі, пілоты не могуць працаваць больш за пэўны ліміт. Самалёты таксама не могуць лётаць з грызунамі на борце, бо яны могуць пашкодзіць электраправодку ды іншыя кабелі.

Пасажыраў рэйса размясцілі ў мясцовых гасцініцах, і яны атрымаюць кампенсацыю за затрымку.

Вылет быў адкладзены на 48 гадзін праз тое, што самалёт мусіў яшчэ прайсці праверку, ці мыш не перагрызла нейкі важны кабель, а па-другое, у «Air France» не было дастатковай колькасці працаўнікоў у Бамако дзеля таго, каб забяспечыць вылет на наступны дзень.

Прадстаўнік «Air France» Крыстоф Пам’е выказаў спачуванне пасажырам, дадаўшы, што іхная бяспека – асноўны прыярытэт для кампаніі.

Рэйс вылецеў у Парыж у нядзелю ўвечары. Лёс злоўленай мышы невядомы.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў