Мясніковіч: Варшава можа дапамагчы з візітам у Менск кіраўнікоў МЗС «Усходняга партнёрства»


Пра гэта ў інтэрв’ю газеце «СБ. Беларусь сегодня» распавёў старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч па выніках афіцыйнага візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Польшчу.

«Будуць актывізаваныя кантакты на высокім узроўні, бізнес-супольнасці дадзены пазітыўныя сігналы. Польшча падтрымлівае працэс паляпшэння стасункаў Беларусі і ЕЗ ды зацікаўленая ў больш хуткім падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму, высока ацэньвае ўклад кіраўніцтва Беларусі ў менскія пагадненні, – сказаў Міхаіл Мясніковіч. – Польскі бок гатовы арганізаваць візіты ў Менск міністраў замежных справаў краінаў Вышэградскай групы і ініцыятывы ЕЗ «Усходняе партнёрства», актыўна выступае за запрашэнне Беларусі на міжнародныя саміты, у тым ліку на мерапрыемствы, звязаныя з дзесяцігоддзем «Усходняга партнёрства».

Спікер дадаў, што польскі бок з задавальненнем прыняў запрашэнні на II Еўрапейскія гульні і святкаванне 1000-годдзя Берасця.

Аб’ектыў
Мясніковіч у Польшчы: вынікі перамоваў
2019.02.13 21:19

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў