Мясніковіч: У працэсе адпрацоўкі інтэграцыйных пытанняў змяняюцца правілы


Сустрэча спікераў верхніх палат парламентаў Беларусі і Расеі, Міхаіла Мясніковіча і Валянціны Матвіенка, адбылася ў Санкт-Пецярбургу, дзе 21-22 лістапада праходзіць пасяджэнне Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД, паведамляе БелТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ёсць поўнае паразуменне па адпрацоўцы механізмаў паглыблення інтэграцыі, над якімі працуюць урады дзвюх краін.

«Пытанне ідзе эвалюцыйна, безумоўна, не без бар’ераў. У кожнага боку ёсць пэўныя інтарэсы, і трэба знайсці тыя рашэнні, якія маглі б усіх задаволіць», – адзначыў старшыня Савету Рэспублікі.

Пры гэтым ён сказаў, што перамовы зыходзяць з прынцыпу, што «дамаўляюцца дзве суверэнныя дзяржавы, якія праводзяць сваю ўласную палітыку».

Мясніковіч таксама адзначыў: важна, каб у працэсе адпрацоўкі інтэграцыйных пытанняў не ўзнікалі новыя правілы.

«На жаль, даводзіцца канстатаваць, што адбываецца так: дамовіліся, ідзе адпрацоўка тых ці іншых дакументаў, а потым некалькі змяняюцца правілы. І гэта ўносіць пэўны дысбаланс, калі вымушаныя працаваць не толькі эканамічныя, але і палітычныя структуры», – заявіў ён.

Нагадаем, 8 снежня паміж Беларуссю і Расеяй будзе падпісаная праграма дзеянняў па інтэграцыі і шэраг двухбаковых дамоваў, якія тая прадугледжвае.

Hавiны
Сямашка распавёў, колькі засталося ўзгадніць інтэграцыйных дарожных мапаў
2019.11.20 15:44

КА belsat.eu

Стужка навінаў