Мясніковіч распавёў, як вучоныя могуць дапамагчы дэпутатам


Старшыня Савету Рэспублікі ўпэўнены, што навукоўцы здольныя спрагназаваць, як той або іншы закон будзе дзеяць у жыцці.

На пасяджэнні прэзідыума верхняй палаты беларускага парламента 29 студзеня Міхаіл Мясніковіч параіў парламентарыям прыцягваць да распрацоўкі законапраектаў навукоўцаў і экспертаў.

Паводле старшыні Савету Рэспублікі, навуковая экспертыза павінная забяспечыць больш якасную падрыхтоўку законапраектаў і дазволіць пазбегнуць памылак.

«У абавязковым парадку павіннае быць і прагназаванне наступстваў прыняцця праектаў законаў», – дадаў спікер.

Мясніковіч звярнуў таксама ўвагу на тое, што пры распрацоўцы праектаў законаў важна захаваць «пакетны прынцып»: то бок, разам з законам трэба прадугледзець і стварэнне звязаных з ім нарматыўных прававых актаў, у тым ліку падзаконных у яго выкананне.

БелТА піша, што ў пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміі навук, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Удзельнікі дыскусіі абмеркавалі таксама ажыццяўленне дэкрэту №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і дэкрэту №1 «Аб садзейнічанні занятасці».

ДД

Стужка навінаў