Мясніковіч пра дэкрэт № 1: трэба ўбачыць людзей з праблемамі


Старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч выказаўся наконт дэкрэту № 1 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва».

«Самае галоўнае ў гэтых камісіях – індывідуальны падыход. Гэта значыць не проста агульна сказаць, што вы кепскія, чагосьці не зрабілі. Трэба пабачыць чалавека. А пабачыць гэта можна праз Саветы, праз дэпутатаў, якія працуюць побач. Трэба бачыць людзей, якія сапраўды сутыкаюцца з праблемамі».

Лукашэнка падпісаў Дэкрэт №1 25 студзеня 2018 года. У новай рэдакцыі дэкрэт носіць назву «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». 5 красавіка стала вядома, каго дзяржава залічыць у «дармаеды» паводле Дэкрэту №1. У ім больш не фігуруе слова «утрыманец», а непрацуючыя грамадзяне вызваляюцца ад выплаты падатку.

Абавязак праводзіць прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі, што «вядуць асацыяльны лад жыцця», ускладзены на мясцовыя органы ўлады. На ўзроўні раённых выканкамаў створаць спецыяльныя камісіі, якія павінны садзейнічаць занятасці людзей.

Паводле дакументу, ад 1 студзеня 2019 года працаздольныя грамадзяне, які не працуюць, будуць аплачваць поўны кошт паслугаў, якія субсідуе дзяржава – напрыклад, жыллёва-камульныя паслугі. І толькі мясцовыя камісіі маюць паўнамоцтва вызваліць ад поўнае аплаты «камуналкі» тых, хто «знаходзіцца ў цяжкой жыццёвай сітуацыі».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў