«Мяне затрымлівалі на вачах у вучняў». Настаўніцу з Белаазёрску асудзілі ды пагражаюць звольніць за «амаральныя паводзіны»


Таццяна Брыч працуе настаўніцаю расейскае мовы і літаратуры ў сярэдняй школе ў горадзе Белаазёрску. Ейны агульны педагагічны стаж – 26 гадоў. Таццяну ўжо некалькі разоў асудзілі паводле артыкулу 23.34. Цяпер яна можа страціць працу, адміністрацыя школы пагражае звальненнем за «амаральныя паводзіны». Былыя вучні Таццяны Брыч запусцілі ў сацыяльных сетках флэш-моб і падтрымліваюць настаўніцу добрымі словамі.

Таццяна Брыч

У пратэстнай актыўнасці я з 9 жніўня. Як і ўсе беларусы, – распавядае Таццяна Брыч. – У першы раз артыкул 23.34 у мяне быў ў верасні за ўдзел у маршы. Я атрымала штраф 7 базавых. Маршы ў нас спыніліся ў канцы верасня – амаль усе, хто ўдзельнічаў, атрымалі пратаколы. І мы перайшлі на сустрэчы на плошчы – без лозунгаў, без сімволікі. Мы збіраліся кожны дзень. Спачатку міліцыя досыць лаяльна ставілася, нас не разганялі. Потым яны сталі прыязджаць з відэакамерамі, здымаць нас.

25 лістапада ў адной з удзельніц пратэстаў быў дзень нараджэння. Вырашылі сабрацца на плошчы – з’есці торт з гарбатай.

Былыя вучні Таццяны Брыч запусцілі ў сацсетках флэшмоб і падтрымліваюць настаўніцу добрымі словамі. Крыіца фота: 1reg.by
Былыя вучні Таццяны Брыч запусцілі ў сацсетках флэшмоб і падтрымліваюць настаўніцу добрымі словамі. Крыіца фота: 1reg.by
Былыя вучні Таццяны Брыч запусцілі ў сацсетках флэшмоб і падтрымліваюць настаўніцу добрымі словамі. Крыіца фота: 1reg.by

Былыя вучні Таццяны Брыч запусцілі ў сацыяльных сетках флэш-моб і падтрымліваюць настаўніцу добрымі словамі

– Прыехалі супрацоўнікі і папярэдзілі нас аб недапушчальнасці правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства. Мы сказалі, што ніякага мерапрыемства няма, што мы проста пʼём гарбату. Яны запатрабавалі разысціся. Мы разышліся, – кажа Таццяна. – А 26 лістапада яны пачалі затрымліваць за чаяванне. Спачатку затрымалі дваіх, потым яшчэ. Да мяне на працу яны прыйшлі ў аўторак, 1 снежня. Прыйшлі на другі ўрок, у мяне быў 10 клас. Яны безапеляцыйна сказалі, каб я збіралася. Я папрасіла давесці ўрокі. Дзеці, вядома, былі страшна перапужаныя, некаторыя плакалі. Мяне павялі. Калі мяне выводзілі са школы, было сказана, што няхай усе паглядзяць на маё маральнае аблічча. Бачылі ўсе калегі, дзеці. Рэзананс гэта ўсё атрымала велізарны. Мяне павезлі на агляд кватэры – забралі сістэмны блок кампутара, у міліцыі склалі пратакол апытання. Пратрымалі ў аддзяленні міліцыі 10 гадзінаў. Потым даставілі ў ІЧУ. Звычайна, калі затрымлівалі ў будні дзень, то на наступны дзень судзілі. Але з намі паступілі інакш – не судзілі некалькі дзён. Потым сказалі, што на мяне складзены яшчэ адзін рапарт за непадпарадкаванне законным патрабаванням. У гэты ж дзень раптам прыйшлі і сказалі збірацца.

У сераду 9 снежня Таццяну асудзілі па гэтых пратаколах. Пакаралі штрафам у 30 базавых велічынь.

Калі я вярнулася ў школу пасля затрымання, дырэктар выклікала мяне да сябе і сказала, што райвыканкам настойвае на тым, каб мяне звольнілі. Прычым не па пагадненні бакоў, а па артыкуле за амаральныя паводзіны, несумяшчальнае з выхаваннем дзяцей.

Былыя вучні Таццяны арганізавалі ў сацсетках флэшмоб і выстаўляюць фатаграфіі са словамі падтрымкі.

– Я ведала, што будзе падтрымка. І падтрымка была абсалютна неверагодная. І ў школе ад калегаў, і ад навучэнцаў. Але я проста не ўяўляла такога маштабу. У мяне шмат гадоў бездакорнай работы і адносін з дзецьмі і бацькамі. Але я не ўяўляла такога маштабу. Гэта так, вельмі кранула.

– Што далей з працай?

– Пакуль не ведаю. Дырэктар сказала, што чакаюць рашэння суда. Як яны будуць звязваць адміністрацыйнае правапарушэнне і амаральныя паводзіны я не ведаю.

ІК belsat.eu

Стужка навінаў