Мянчук вывесіў сцяг у цэнтру Менску. Па яго прыйшлі людзі ў цывільным


Дзмітрый Плашчынскі вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у вакне дому на вуліцы Леніна. Праз паўтары гадзіны яму патэлефанавалі і запрасілі на размову ў РАУС. Хлопец быў на працы.

«Спачатку патэлефанаваў чалавек, назваўся нейкім начальнікам РУУС Цэнтральнага раёну. Ён запытаў, навошта я вывесіў сцяг, ці выступаю супраць улады, якую пазіцыю выказваю. Я адмовіўся адказваць. Прыехаў з працы, зняў сцяг, а ў пад’ездзе размінуўся з хлопцамі фізкультурнага выгляду. Потым мне патэлефанавалі, папрасілі заўтра прыйсці на размову, каб даць тлумачэнні».

Дзмітрый адзначыў, што адмыслова пакінуў на дзвярах кватэры нумар тэлефона, каб яго не затрымалі неспадзявана нейкім брутальным чынам.

«У мяне ёсць сябра, які таксама хадзіў даваць тлумачэнні і застаўся там на 15 содняў. Таму буду пастанаўляць з адвакатам, што рабіць».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў