Мянчук сышоў ад жонкі ў манастыр

Міліцыянты знайшлі жыхара Менску, якога лічылі зніклым, у манастыры. Пра гэта паведамляюць «Минск-Новости».

Пра знікненне пенсіянера паведаміў ягоны сын. Мужчына вельмі канфліктаваў з жонкай і таму пайшоў з дому. Першыя два тыдні ён бадзяўся па знаёмых, а потым, палічыўшы сябе грэшным, вырашыў выправіць сваё жыццё.

У выніку зніклага менчука знайшлі ў адным з манастыроў Меншчыны.

Блізкія мужчыны ўзрадаваліся, бо лічылі, што ён ужо памёр.

МГ belsat.eu

Hавiны