Мянчук адрэзаў мезены палец і кінуў у кансультанта, які адмовіўся прадаць яму тэлефон (ВІДЭА)

ВІДЭА

40-гадовы беспрацоўны хацеў купіць тэлефон і звярнуўся ў салон сувязі ў гандлёвым цэнтры з просьбай аформіць яму растэрміноўку.

Кансультант сказала мужчыне пра непагашаныя даўгі за мабільныя паслугі. Мужчына адразу сплаціў запазычанасць, але служба бяспекі аператара сувязі ягонай просьбы не задаволіла.

Кліент раззлаваўся, пайшоў у супермаркет, дзе купіў кухонны нож. Паклаўшы руку на падлогу, ён адрэзаў фалангу пальца, вярнуўся ў салон сувязі ды кінуў яе ў твар дзяўчыне.

Міліцыі мужчына патлумачыў такі ўчынак помстай за тое, што кансультантка прыняла аплату даўгоў, але падманула, бо, калі б ён ведаў пра немагчымасць крэдыту, даўгоў бы не сплочваў.

Медыкі выявілі, што мужчына быў пад дзеяннем наркотыкаў. Улетку сёлета ён выйшаў з турмы, дзе адбываў пакаранне за незаконны абарот наркотыкаў. Раней таксама неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы. Фрунзенскі РУУС Менску праводзіць правяранне.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары