Мянчук адпачнуў у санаторыі, а праз два тыдні памёр ад COVID-19


У нядзелю ўвечары ў Менску памёр пацыент з каронавірусам. Пра гэта TUT.BY паведаміла ягоная дачка Марына. Мужчыне было 70 гадоў. Па просьбе сям’і выданне не публікуе сапраўднае імя і прозвішча памерлага.

З 5 па 21 сакавіка мужчына адпачываў у санаторыі «Пралеска». Напярэдадні адʼезду яму стала блага, і родныя забралі яго дадому.

«Калі тата прыехаў, тэмпература ў яго была 38 градусаў, ён кашляў. Мы давалі яму лекі, але лепш не станавілася, таму вырашылі выклікаць участковага лекара. Доктар параіў зрабіць здымак. Здымак паказаў аднабаковую пнеўманію», – распавяла Марына.

26 сакавіка мужчыну адвезлі ў 3-ю больніцу. Тэсты выявілі ў яго каронавірус. «У нядзелю бацьку перавялі ў інфекцыйны шпіталь», – распавяла дачка нябожчыка.

Мужчына быў падключаны да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх.

6 красавіка Мінздароўя паведаміла пра 13 пацверджаных выпадкаў смерці ад COVID-19.

Hавiны
«Дыягназ мянялі тры разы». Жыхарка Полацку памерла ад каронавіруса, у афіцыйнай статыстыцы яе няма
2020.04.06 12:53

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў