Апытанка з менскіх вуліцаў пра пагрозы незалежнасці Беларусі.
«Калі нехта і пагражае, то толькі Расея. Мне падаецца, што нас суверэнітэт – гэта ўвогуле фікцыя. Ну якія мы незалежныя, калі мы з усіх бакоў просім крэдыты?» – кажа мянчанка ў адказ на пытанне пра пагрозы незалежнасці Беларусі.
Іншы мужчына эмацыйна адзначае:
«Ну на Украіну хто напаў? Напала Расея. Яны таксама казалі, што браты, а раптам напалі. Таксама і на нас. Лукашэнка – гэта марыянетка. Ён не абароніць Беларусь, ён прадасць, ён першы здраднік у краіне».
Яшчэ аднаго менчука непакояць паводзіны саміх беларусаў:
«Мне падаецца, што незалежнасці Беларусі пагражаюць толькі самі жыхары Беларусі, якія мала клапоцяцца пра незалежнасць, пра сваю мову, пра свае гістарычныя здабыткі і пра сваю эканамічную незалежнасць».
Больш меркаванняў – у відэа вышэй.
НМ, belsat.eu