«Мяккая сіла» жалезнай хваткі. Беларусь у абдымках «Расейскай супрацы»


Узмацняць уплыў Расеі ў краінах блізкага і далёкага замежжа, узяць на сябе функцыю рэалізацыі патэнцыялу «мяккай сілы». Такія фармулёўкі суправаджаюць апошняе прызначэнне у Крамлі – Уладзімір Пуцін у панядзелак прадставіў Любоў Глебаву ў якасці кіраўніка агенцтва «Россотрудничество». Свае ўплывы яно мусіць таксама распаўсюджваць і на Беларусь. Так ці інакш распаўсюджвае ўжо даўно. І не толькі гэтае агенцтва.

Супрацьстаяць беларускасці ў Беларусі

Поўная назва гэтай уплывовай арганізацыі – Федэральная Агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаваў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве. Яе задачай з’яўляецца «узмацненне міжнародных кантактаў і стварэнне пазітыўнага іміджу Расеі за мяжой».

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Аднак у сённяшніх умовах, што ў каментары РБК падкрэсліў сябра камітэту па справах СНД у расейскай Дзярждуме Роберт Шлегель, агенцтва павінна браць на сябе функцыі рэалізацыі патэнцыялу «мяккай сілы». Для таго, каб «супрацьстаяць агрэсіўнай палітыцы звонку».

«Ідзе атака на цэлы рускі свет, на нашу культуру, каштоўнасці і гісторыю, гэтаму неабходна супрацьстаяць», – мяркуе дэпутат.

«Атака», як напрыклад у Беларусі, дзе некаторыя прадметы ў шкоах будуць выкладацца… на беларускай мове. «У некаторых школах з расейскай мовай навучання (а такіх пераважная большасць) ужо цяпер гісторыя Беларусі і геаграфія Беларусі выкладаюцца на беларускай мове». – паінфармаваў расейскі Фонд падтрымкі і абароны правоў суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой. А таксама ўзгадаў:

«У выніку распаду СССР у Беларусі аказалася 1,5 млн рускіх. Больш паловы сем’яў у Беларусі маюць сваякоў у Расеі, большасць насельніцтва лічыць расейскую культуру неад’емнай часткай культуры Беларусі. У краіне канстытуцыйна замацаваныя дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і расейская».

«Мяккую сілу Расеі» на тэрыторыі Беларусі можна ўмоўна падзяліць на некалькі структурных групаў паводле юрыдычнага статусу:

1) Прадстаўніцтва расейскіх арганізацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь („Россотрудничество” – Расейскія Цэнтры навукі і культуры ў Менску і Берасці, Прадстаўніцтва Дзяржаўнай бюджэтнай установы «Дом Масквы”)

2) Беларускія грамадскія арганізацыі і інфармацыйна-асветніцкія праекты русафільскага характару (Беларускае грамадскае аб’яднанне «Русь»; Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Русь маладая« (РУМОЛ), інфармацыйна-аналітычны партал «Імперыя«, праект «Заходняя Русь» і г.д.)

3) Расейскія інстытуцыі, якія не маюць пастаянных прадстаўніцтваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аднак ажыццяўляюць праектную, інфармацыйную, аналітычную дзейнасць па беларускім напрамку: фонд «Рускі свет»; Інстытут Рускага Замежжа; Расійскі Інстытут Стратэгічных Даследаванняў; Фонд публічнай дыпламатыі імя А.М. Гарчакова; Інстытут краінаў СНД (Інстытут дыяспары і інтэграцыі) (з сайту cytadel.org)

Крыніца: cytadel.org

Агенцтвы культурнай экспансіі

Што звязвае Фонд падтрымкі і абароны з «Россотрудничеством»? Толькі тое, што першы фінансуецца другім. Але ступень ўзаемнай залежнасці і дыяпазон дзейнасці прарасейскіх альбо проста расейскіх структураў, прадстаўленых у Беларусі, а таксама іх уплыў на Беларусь – нашмат больш шырокі і больш складаны.

Назвы вядомыя… Таксама прадстаўнікам беларускай апазіцыі. Летась партыя БНФ прапанавала ліквідаваць прававыя нормы, у адпаведнасці з якімі дзейнасць у Беларусі расейскіх донараў не падпарадкоўваецца агульным прынцыпам, якія тычацца замежных і міжнародных фондаў.

«Наколькі гэта можа быць небяспечным для дзяржавы, паказвае досвед Украіны, дзе прарасійскія арганізацыі ў Крыме і ва ўсходніх рэгіёнах, створаныя пры шчодрым фінансаванні Крамля, сталі апорай для сепаратызму і замежнай інтэрвенцыі», – лічыць адзін з лідараў партыі Аляксей Янукевіч.

Асаблівую заклапочанасць беларускіх нацыяналістаў выклікае дзейнасць «Россотрудничества», Фонду «Русский мир», Інстытуту Рускага замежжа, Расейскага Інстытуту стартэгічных даследаванняў, Фонду імя Гарчакова і Інстытуту дзяржаваў СНД.

Пад назіраннем выведкі

Расейскі інстытут стратэгічных даследаванняў (РІСІ) у 2009 годзе наўпрост уваходзіў у склад Службы знешняй выведкі Расеі. Кадры засталіся тыя ж. Узначальвае інстытут генерал-лейтэнант Леанід Рашотнікаў.

І як у гучным артыкулі «Анатомія катастрофы» сцвярджаў былы супрацоўнік Інстытуту Аляксандр Сыцін, РІСІ распрацоўвае планы стварэння ў Беларусі моцнага прарасейскага руху, які будзе не толькі ўплываць на грамадскую думку, але зможа змяняць палітыку ці нават кіраўніцтва дзяржавы. Такім чынам, як гэта будзе патрэбна Расеі. Аналагічныя варыянты разглядаюцца ў стасунку да Украіны, Казахстану і Малдовы.

[vc_single_image image=”6″ img_size=”large”]

Спрыяць гэтаму можа выхваванне лаяльных у стасунку да сябе будучых элітаў. А гэтым займаецца Фонд падтрымкі публічнай дыпламатыі імя Гарчакова. Які між іншым арганізоўвае сумесныя інтэграцыйныя выезды студэнтаў з краінаў былога СССР, напрыклад, у сепаратысцкае Прыднястроўе.

«Сярод тых, хто ўпершыню прыехаў у Прыднястроўе, – Раман Баранаў, будучы юрыст-міжнароднік, студэнт БДУ. У праграмах Фонду Гарчакова ўдзельнічаў неаднаразова», – паведамляе інтэрнэт-старонка Фонду.

А фонд «Русский Мир» у канцы мінулага года адкрыў першы ў Беларусі цэнтр. У Берасці, таму што горад «мае асаблівае гістарычнае і геаграфічнае значэнне для народаў двух краінаў. Рускі цэнтр у такім горадзе – сімвал яднання народных традыцый і сучаснай талерантнасці», – пісалі аўтары праекта.

Фонд, на самой справе, велізарная ўрадавая штаб-кватэра. Быў створаны ўказам прэзідэнта, яго заснавальнікі – Міністэрства замежных справаў і Міністэрства культуры. Мае цэнтры ў 41 краінах, выдае уласны часопіс, а таксама мае радыё і тэлевізійны канал.

«Неправільнае паходжанне» беларусаў

У свеце ўкраінскіх падзеяў такая актыўная прысутнасць Расеі непакоіць не толькі беларускую апазіцыю.

«Ёсць асобныя разумнікі, якія заяўляюць, што Беларусь гэта, як яны кажуць – частка рускага свету і ледзь не Расея. Забудзьцеся. Беларусь суверэнная і незалежная дзяржава», – адзначыў у канцы студзеня Аляксандр Лукашэнка.

Заявы ў такім духу, вядома, даходзяць і да расійскіх агенцтваў. І, у сваю чаргу, выклікаюць занепакоенасць там. Кіраўнік беларускага аддзелу вышэй згаданага Інстытуту краінаў СНД Аляксандр Фадзееў не хавае гэтага:

«Мы сутыкаемся ў Беларусі з фактам, што і кіраўніцтва рэспублікі, і празаходнія арганізацыі, і грамадска-палітычныя, культурныя, самкнуліся ў тым, што хочуць прапагандаваць гэтую нацыянальную ідэю сярод насельніцтва. На першым месцы беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская літаратура. Расейская мова рэальна выцясняецца ўладамі з паўсядзённага жыцця – абвесткі ў грамадскім транспарце, надпісы ў метро, у населенных пунктах».

На думку Фадзеева, такія дзеянні парушаюць канстытуцыю, але ўлады закрываюць на гэта вочы. Не менш небяспечным, лічыць расейскі эксперт, з’яўляецца выцясннне беларусамі «сапраўднага» паходжання.

«Робяць усё, каб праз падручнікі, мастацкую літаратуру, праз тэатральныя пастановы, музеі-сядзібы даказаць народу, што іх карані не ў Дрэўняй Русі, а карані беларускай нацыянальнасці, дзяржаўнасці ляжаць у ВКЛ. Тое, што карані беларускага этнасу, нібы не ў Расеі, а ў Літве – вельмі небяспечная тэндэнцыя», – скардзіўся нядаўна Фадзееў парталу nakanune.ru.

[vc_single_image image=”8″ img_size=”large”]

Лукашэнка, які не можа адкрыта ўдарыць па расейскіх фондах, пасля анексіі Крыму з дапамогай КДБ пачаў разбіваць суайчыннікаў- прыхільнікаў »рускага свету«. У поле зроку спецслужбаў трапілі прыхільнікі Беларускага славянскага камітэту – арганізацыі, што прапагандуе ідэі пан-славянізма, дэ-факта прадстаўляючы расейскі пункт гледжання па міжнародных справах. Беларускія славянафілы цалкам падтрымалі анексію Крыму Расеяй і пахвалілі Уладзіміра Пуціна. На чале іх стаіць звязаны з Камуністычнай партыяй Беларусі, былы дэпутат парламента Сяргей Касцян, які напісаў адкрыты ліст Лукашэнку са скаргай, што члены камітэту атрымліваюць позвы на допыты. Камітэт не быў распушчаны і працуе дагэтуль.

Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць. А што застанецца?

Прадстаўнікі Крамля незалежна ад акалічнасцяў працягваюць сваю дзейнасць. Вось яшчэ адно выказванне кіраўніка беларускага аддзелу Інстытуту краінаў СНД. Цяпер больш даўняя – з 2009 года, калі між Менскам і Масквой разгарэлася чарговая гандлёвая вайна:

«Трэба сказаць, што ў гэтай сітуацыі расейскі бок дэманструе вытрымку і разуменне таго, што нацыянальныя інтарэсы вышэй эмацыйных імгненных усплёскаў кіраўніка Беларусі. Для расейскага кіраўніцтва існуе дыялог Расеі і Беларусі, а Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць».

А пакуль могуць заставацца. Бо ад увядзенне ў школы некалькіх лекцыяў па-беларуску яшчэ вельмі далёка да сапраўдных зменаў у свядомасці – як кіруючых элітаў, так і грамадства.

«Сёння беларускія ўлады ўжываюць рэпрэсіі акурат супраць тых, хто адстойвае беларускі суверэнітэт, мову і культуру», – узгадаў нядаўна палітолаг Павел Усаў. Які, аднак, далёкі ад думкі, што ідэі „рускага свету” не пагражаюць Беларусі.

«Пра якую незалежнасць можна казаць, калі Беларусь геапалітычна, інфармацыйна і культурна практычна цалкам інтэграваная ў «рускі свет». Пра які суверэнітэт можна казаць, калі позірк на тое, што адбываецца, фармуецца расейскімі СМІ», – сказаў у інтэрв’ю belprauda.org Павел Усаў.

Цэзарый Галіньскі, belsat.eu

Стужка навінаў