«Мядзведзеў ужо ў такой паніцы раве!» У інтэрнэце з'явіліся перамовы кіраўніцтва ВМС Расеі падчас Керчанскага канфлікту


Украінскае выданне Цензор. НЕТ апублікавала радыёперахоп перамоваў кіраўніцтва ваенна-марскіх сілаў Расеі і экіпажаў расейскіх караблёў, падчас атакі на ўкраінскія судны.

Мяркуючы па запісу, пратараніць украінскія караблі было загадам кіраўніцтва. Вынікае таксама, што падчас канфлікту расейскія караблі сутыкнуліся яшчэ паміж сабою.

«Міхалыч, загад ад кіраўніцтва памежнай службы е… іх так, таранам карацей, каб нах… пашкодзіць усё, – сярод іншага можна пачуць на перамовах. – Мядзведзеў ужо ў такой паніцы раве, такое адчуванне, што там ужо прэзідэнт кантралюе ўсю гэтую х…».

Асцярожна, ненарматыўная лексіка!

Переговоры командования РФ с экипажами кораблей ФСБ

⚡ Протаранить украинские корабли на подходах к Керченскому проливу было заданием, поставленым экпажам российских кораблей высшим руководством страны.Внимание! Ненормативная лексика!

Opublikowany przez Цензор.НЕТ Poniedziałek, 26 listopada 2018

  • Напярэдадні тры ўкраінскія караблі з ужываннем зброі захапіў расейскі спецназ у раёне Керчанскага праліва. Паводле ўкраінскіх медыяў, агулам Расея ўзяла ў палон ад 20 да 23 чалавек, 6 маракоў параненыя.
  • ФСБ сцвярджае, што украінскія караблі парушылі расейскую мяжу, бо не падавалі заяўкі на праход у праліве. Украіна кажа, што папярэджвала аб праходзе судоў, але не атрымала адказу.
  • Сёння Вярхоўная Рада разгледзіць пытанне пра ўвядзенне ў краіне ваеннага становішча. Напярэдадні такое рашэнне прыняў Савет нацыянальнай бяспекі Украіны.

Усе апошнія навіны, звязаныя з Керчанскім крызісам можна прачытаць тут.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў