Мядзведзеў распавёў пра санкцыі ў дачыненні Украіны


Санкцыі Крамля закрануць сотні ўкраінцаў, якія прычынялі «шкоду Расеі», распавёў прэм’ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

Паводле словаў Мядзведзева, у чорны спіс Масквы трапяць бізнесоўцы, а таксама іншыя «вядомыя персоны». Паводле прэмʼера Расеі, санкцыі прадугледжваюць замарозку актываў гэтых асобаў, іх кампаніяў, а таксама забарона вываду сродкаў за межы Расеі. Акрамя таго Масква мае намер дадаткова абмежаваць увоз у Расею ўкраінскіх тавараў, паведамляе РБК.

Пры гэтым простых украінцаў, якія працуюць у Расеі санкцыі не закрануць, абяцае Мядзведзеў.

Cанкцыі ў дачыненні да Украіны ўвёў Уладзімір Пуцін, які 22 кастрычніка падпісаў указ аб увядзенні «спецыяльных эканамічных мер» у дачыненні да афіцыйнага Кіева.

Пуцін падпісаў указ аб санкцыях супраць Украіны

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары