Мядзведзеў: Паглыбленне інтэграцыі датычыць амаль усіх сфераў


Прэм’ер-міністры Беларусі ды Расеі 6 верасня ўзгаднілі ў Маскве праект праграмы дзеля паглыблення інтэграцыі, а таксама спіс дарожных мапаў. Пра гэта паведамляе БелТА.

Hавiны
Лукашэнка пра перамовы з Расеяй: Надакучыла
2019.09.06 16:19

Як расказаў кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Румас, бакі зацвердзілі 31 дарожную мапу. Падрыхтаваць іх плануецца да снежня, каб іх маглі падпісаць кіраўнікі дзяржаваў.

Па словах Дзмітрыя Мядзведзева, дарожныя мапы датычаць практычна ўсіх сфер двухбаковай супрацы: крэдытнай і падатковай палітыкі, мытнага рэгулявання, гандлю, пытанняў турызму.

Hавiны
Пуцін і Лукашэнка падпішуць пагадненне па інтэграцыі 8 снежня
2019.09.05 17:10

Расейскі прэм’ер адзначыў, што ад вынікаў гэтай працы залежыць поспех інтэграцыі дзвюх краін, «напаўненне саюзнай дамовы гэтымі новымі рэаліямі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў