Мядзведзеў пабачыў шанец на паляпшэнне стасункаў з Украінай пры Зяленскім


Прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў на сваёй старонцы ў Facebook пракаментаваў вынікі выбараў прэзідэнта Украіны, на якіх атрымаў перамогу Уладзімір Зяленскі. Ён адзначыў, што бачыць шанец на паляпшэнне стасункаў паміж Кіевам і Масквою.

«У мяне няма сумневаў: новы кіраўнік дзяржавы ў дачыненні да Расеі будзе прытрымлівацца рыторыкі, якую ён выкарыстаў падчас перадвыбарнай кампаніі. Паўтараць вядомыя ідэалагічныя формулы, арыентаваныя на розныя групы насельніцтва. Не адчуваю ніякіх ілюзіяў на гэты конт. У той жа час шанцы на паляпшэнне ўзаемадзеяння з нашай краінай усё ж ёсць», – лічыць кіраўнік расейскага ўрада, піша РБК.

Для таго каб стасункі паміж Кіевам і Масквою паляпшаліся, неабходная сумленнасць, а таксама падыход, які будзе ўлічваць палітычныя рэаліі і сітуацыю на ўсходзе краіны, лічыць прэмʼер-міністр.

«Таму галоўнае, што варта пажадаць новаму ўкраінскаму кіраўніцтву, – разважнасць», – напісаў Мядзведзеў.

Hавiны
Каманда Зяленскага «прадказала» вынік выбараў у вядомым роліку пра стадыён
2019.04.22 09:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў