Мядзведзеў настойвае на паглыбленні інтэграцыі, Менск жадае спачатку вырашыць эканамічныя пытанні


Расея гатовая і далей паглыбляць інтэграцыю з Беларуссю, Прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што Крэмль гатовы да стварэння агульнага эмісійнага цэнтру, агульнага суда і іншых органаў улады.

«Хачу асабліва падкрэсліць: Расея гатовая і далей прасоўвацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, уключаючы стварэнне адзінага эмісійнага цэнтру, адзінай мытні, суда, падліковай палаты ў тым парадку, які прадугледжаны дамовай аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года», – заявіў Дзмітрый Мядзведзеў.

Але Менск лічыць, што час для такой інтэграцыі не на спеў, мала таго, паводле меркавання прэмʼер-міністра Беларусі Сяргея Румаса, бакі вельмі павольна рухаюцца ў кірунку вырашэння праблемных пытанняў, што негатыўна адбіваюцца ў тым ліку і інтэграцыі, паведамляе інтэрфакс.

«Галоўным індыкатарам двухбаковых стасункаў быў і застаецца ўзаемны тавараабарот. На жаль, у 2018 годзе дысбаланс у гандлі таварамі паміж Беларуссю і Расеяй узмацняецца, па выніках 10 месяцаў 2018 года адмоўнае сальда ўзаемнага гандлю павялічылася на 3,3 мільярдаў долараў ЗША», – адзначыў Сяргей Румас.

Ён падкрэсліў, што асноўная прычына гэтага ў тым, што важныя для беларускага боку праблемныя эканамічныя пытання вырашаюцца вельмі павольна.

ВІДЭА
Беларусь можа страціць $ 8-12 млрд. праз расейскі падатковы манеўр
2018.12.13 14:53

СК, belsat.eu

Стужка навінаў