Мядзведзеў лічыць, што газавы канфлікт з Украінай урэгуляваны


Прэме’р-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў назваў падпісанне газавай дамовы паміж РФ і Украінай кампрамісам, які сведчыць, што Масква і Кіеў могуць дамаўляцца. Такі запіс прэмʼер РФ Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў на сваёй старонцы «В Контакте».

«Газавы кантракт на наступныя пяць гадоў паміж Расеяй і Украінай – гэта кампраміс, які неабходна было знайсці. Падпісанне дакументаў паказвае, што нават па самых складаных пытаннях можна размаўляць і дамаўляцца», – напісаў Дзмітрый Мядзведзеў.



Мядзведзеў адзначыў, што на працягу значнага часу ўрад Расеі і «Газпром» працавалі над урэгуляваннем праблемы з Украінай і ў двухбаковым, і ў трохбаковым фармаце з удзелам Еўрапейскай камісіі.

«Цяпер усе пытанні ўрэгуляваныя, узаемныя прэтэнзіі спыненыя. Транзіт расейскага газу праз Украіну працягнецца на ўмовах, якія задавальняюць усе бакі», – заўважыў ён.

Расейскі «Газпром» і ўкраінскі «Нафтогаз» здолелі падпісаць пакет дакументаў, якія дазваляюць працягнуць транзіт газа праз тэрыторыю Украіны пасля 31 снежня 2019 года. Дамова, паводле якой газ будзе пастаўляцца праз Украіну ў Еўропу, падпісаная на 5 гадоў. Перамовы на гэты конт з удзелам Расеі, Украіны і Еўразвязу працягваліся некалькі месяцаў.

Hавiны
Расея і Украіна падпісалі дамову пра транзіт газа
2019.12.31 07:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў