Мядзведзь залез у машыну і з’еў чужы абед


Незвычайнае здарэнне адбылося ў амерыканскім штаце Джорджыя.

Медсястра Кэры Ўотс прыехала да свайго пацыента, прыпаркавалася, але забыла зачыніць вакно. У машыне засталася ежа: бутэрброд, пячэнне і чыпсы.

Гэтую здабычу знайшоў мядзведзь. Праз адчыненае вакно ён залез у аўтамабіль і ўсё з’еў. Краем вока жанчына заўважыла, што ў ейнай машыне штосьці адбываецца. Калі яна больш уважліва прыглядзелася, то ўбачыла мядзведзя. Каб напужаць яго, Кэры ўключыла сігналізацыю, але мядзведзь яе праігнараваў.

Таксама жывёліна вырвала дзіцячае крэсла і знішчыла стопку паперы. Праз нейкі час, не знайшоўшы больш нічога цікавага ў аўтамабілі, мядзведзь супакоіўся і сышоў.

Цяпер Кэры Ўотс папярэджвае ўсіх, што абавязкова трэба зачыняць у машыне вокны.

ГА, belsat.eu паводле wsbtv.com

Глядзі таксама
Каментары