«Мы забяспечылі працай больш за 90% зняволеных». Шуневіч паказаў Лукашэнку хакейныя клюшкі, што вырабляюць беларускія вязні


Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада, прымаючы з дакладам кіраўніка МУС Ігара Шуневіча, азнаёміўся з узорамі хакейных клюшак, якія былі выраблены на базе крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС.

Паводле міністра, на сённяшні дзень беларускія клюшкі дастаткова канкурэнтаздольныя з пункту гледжання іх кошту і якасці. Лукашэнка ў сваю чаргу даў даручэнне трохі ўдасканаліць іх – у прыватнасці, на думку кіраўніка дзяржавы, «неабходна паменшыць шырыню пяра клюшкі з дрэва».

Акрамя таго, Шуневіч распавёў, што зняволеныя з сістэмы выканання пакаранняў МУС «пачалі абшываць дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы па хакеі».

Шуневіч заявіў, што на сёння больш за 90% зняволеных у Беларусі забяспечаны працай.

«Мы забяспечылі працай больш за 90% зняволеных, якія адпрацоўваюць даўгі, пазовы, зарабляюць грошы на ўтрыманне сябе і сваіх сем’яў. Мы стварылі прымальныя ўмовы працы для іх», – адзначыў міністр.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў