«Мы з гэтай нагоды не парымся». Лукашэнка выказаўся пра моўную сітуацыю ў Беларусі


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не бачыць вялікай праблемы ў тым, што большасць беларусаў размаўляюць на расейскай мове. Пра гэта піша БелТА.

Падчас сустрэчы з прадстаўнікам украінскіх СМІ адзін з журналістаў звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі перавага аддаецца расейскай мове, і нават надпісы на дзяржаўных будынках часцей можна пабачыць па-расейску, а не па-беларуску.

«Я пабойваюся палітызаваць і ўводзіць у абсалют гэтае пытанне», – падкрэсліў Лукашэнка. Ён нагадаў, што рашэнне прынялі людзі падчас рэферэндуму, падтрымаўшы менавіта роўны статус двух моваў. Лукашэнка адзначыў:

«Мы з гэтай нагоды асабліва не парымся і не бачым вялікай насцярожанасці… Не жадаем зрабіць яблыкам разладу расейскую мову».

«Што тычацца тэндэнцыі – так, мы больш гаворым на расейскай, чым на беларускай», – канстатаваў Лукашэнка і падкрэсліў, што не бачыць у гэтым вялікай праблемы. Пры гэтым ён дадаў, што ў краіне беларускую мову ведаюць практычна ўсе, і ў апошні час зроблена нямала для ейнай папулярызацыі.

«Не трэба ламаць насельніцтва і прымушаць размаўляць на той мове, на якой улада хацела б, нават калі гэта чымсьці абгрунтаванае. На гэта патрэбен час. І ісці трэба вельмі акуратна і спакойна», – заявіў Лукашэнка.

Аб’ектыў
Сям’і адмовілі ў праве навучацца па-беларуску
2018.10.02 22:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў