«Мы стаім на мяжы страшнай катастрофы». Лукашэнка абвясціў аб закрыцці межаў Беларусі


Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ​​жаночым праўладным форуме, папярэдзіў пра пагрозу вайны і абвясціў, што Беларусь вымушана закрыць мяжу з Захадам. Пра гэта піша БелТА.

«Мы вымушаны адвесці войскі з вуліц, палову арміі паставіць пад ружжо і закрыць дзяржаўную мяжу з захаду – з Літвой і Польшчай. Мы вымушаны ўзмацніць дзяржаўную мяжу, на вялікі жаль, з нашай брацкай Украінай», – заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што ён «не агрэсар, а вельмі мірны чалавек».

«Я не хачу, каб нашая краіна ваявала. Тым больш я не хачу, каб Беларусь і тая ж Польшча, Літва ператварыліся ў тэатр ваенных дзеянняў, дзе будуць вырашацца не нашыя пытанні. Таму я сёння перад гэтай залай самых прыгожых, прасунутых, патрыятычных людзей хачу звярнуцца да народаў Літвы, Польшчы і Украіны: спыніце сваіх вар’ятаў палітыкаў, не дайце развязаць вайну!»

Аляксандр Лукашэнка на канцэрце для жанчын. 17 верасня, Менск.
Фота: Тэлеграм-канал «Пул первого»

Лукашэнка падкрэсліў, што вымушаны ў апошнія дні «разам з прэзідэнтам Расеі і міністрам абароны адбудаваць агульную абарону Саюзнай дзяржавы».

Да жанчын Лукашэнка звярнуўся з просьбай:

«Вы вернецеся дадому. Скажыце дома, у кожнай вёсачцы, у горадзе, вялікім і малым, скажыце людзям пра тое, што адбываецца на самай справе. Сёння пытанне Беларусі, Расеі і, можа быць, усёй Еўропы, не толькі Усходняй, вырашаецца тут. Нельга давесці да гарачай вайны », – падкрэсліў ён.

«Я толькі што сказаў: у іх арсенале засталося зусім няшмат прыёмаў. І мы стаім на мяжы страшнай катастрофы. Калі яны сунуцца сюды, мы вымушаны будзем адказваць. Мы не станем на калені. Нават калі застанемся адныя», – сказаў ён.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў