Мы спраўдзілі, на каго разлічаныя сувеніры ў Берасцейскай крэпасці


Цішотка «На Берлін!» у шапіку з сувенірамі ў Берасцейскай крэпасці. Фота – «Белсат»

Напярэдадні Дня перамогі Берасцейская крэпасць падрыхтавалася да наплыву турыстаў з Расеі: на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу прадаюць бюсты і кашулькі са Сталіным, а таксама мноства савецкай сімволікі.

Тут можна купіць майку з выяваю танка і надпісам «На Берлін!» або выяваю расейскага дэсантніка ды слоганамі «За ВДВ!» і «Ніхто, апроч нас».

Цішотка у гонар паветрана-дэсантных войскаў. Берасцейская крэпасць. Фота – «Белсат»

Таксама прадаецца шмат георгіеўскіх стужак і папулярных у расейцаў пілотак.

Георгіеўскія стужкі ў сувенірных крамах перад Берасцейскай крэпасцю. Фота – «Белсат»

У размове з «Белсатам» прадаўцы адзначаюць, што тавар разлічаны пераважна на расейцаў, бо беларусы падобныя рэчы купляюць не так актыўна.

Цішоткі з партрэтам Сталіна ў асартыменце шапіку на тэрыторыі Берасцейскай крэпасці. Фота – «Белсат»
  • Памаранчава-чорную стужку, вядомую ў Расеі як «Георгіеўская», беларускія ўлады пачалі негалосна пазбягаць праз год пасля таго, як яна фактычна зрабілася адным з сімвалаў прарасейскіх сепаратыстаў ва Украіне.

АС belsat.eu

Стужка навінаў