«Мы спрабуем выказаць сваё меркаванне, а вы саджаеце ў турму» #немойпрезидент


Belsat.eu чакае Вашы гісторыі пад хэштэгам #немойпрезидент #мойпрезидент.

У нас расце ўнучка. Ёй 8 гадоў. Мая дачка гадуе яе не як «маё дзіця», а як чалавека, які жыве побач. Яна вучыць яе самой рабіць выбар, самой прымаць рашэнні і несці за іх адказнасць.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Аляксандр Рыгоравіч, #вынемойпрезидент.

Вы адабралі ў нас тое, што дадзена па праву кожнаму чалавеку ў нашай краіне. Калі што-небудзь ламаецца ў хаце, я прашу мужа паправіць. Калі заняты ці не пачуў, я напішу запіску і павешу на халадзільнік. Яму не прыходзіць у галаву зачыніць мяне ў пакоі на суткі. А вы гэта робіце.

Мы спрабуем выказаць сваё меркаванне, а вы саджаеце ў турму. Вы пазбавілі нас голасу. А гэта вельмі важна. Вельмі важна казаць пра тое, што набалела, чым мы жывем і што думаем. Вы за 26 гадоў ўчынілі ў краіне бязмежжа. Чыноўнікі сталі нахабнымі ад беспакаранасці. Смяюцца ў прамым эфіры і нават не бянтэжацца. Мне сорамна за вас. Мне сорамна за вашу гаворку, за вашы слоўцы, якія дазваляеце сабе. Мне сорамна за тое, як вы звяртаецеся да сваіх падначаленых. Вы не паважаеце нікога. Мы не паважаем вас.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Я не хачу, каб мая ўнучка жыла ў цяперашняй дзяржаве, дзе прэзідэнт хлусіць на ўсю краіну. Дзе не дазваляюць пляскаць у ладкі і выходзіць на вуліцу пад страхам быць злоўленым у аўтазак. Ідзіце з мірам. Час. Я вельмі хачу, каб мае дзеці не ехалі ў іншую краіну. Мая мама баіцца, што не дажыве да пераменаў. Мы хочам пераменаў. Так не можа больш працягвацца. Я вельмі спадзяюся, што гэта будзе хутка.

***

У сацыяльных сетках актыўна набірае сілу флэшмоб пад хэштэгам #немойпрезидент. Мы прапануем вам дасылаць нам вашыя гісторыі. Ананімнасць (у выпадку, калі вы гэтага патрабуеце) гарантуем. Можна паказаць толькі імя, узрост, горад. Дасылайце вашыя гісторыі пад хэштэгамі #немойпрезидент або #мойпрезидент. Чаму Лукашэнка ваш ці не ваш прэзідэнт? Дасылаць іх можна праз форму зваротнай сувязі на нашым сайце або праз прыватныя паведамленні «Белсату» у любых сацыяльных сетках.

Іншыя гісторыі:

belsat.eu

Стужка навінаў