«Мы, смочкі»: фотамастак арганізаваў мітынг за права жанчын паказваць голыя грудзі ў сацсетках


Амерыканскі фатограф і мастак Спэнсэр Тунік арганізаваў акцыю супраць палітыкі «Facebook» і «Instagram», якая не дазваляе публікаваць фотаздымкі з непрыкрытымі жаночымі смочкамі. У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў аголеных жанчын.

Удзельніцы акцыі прыкрылі свае смочкі ды геніталіі раздрукаванымі мужчынскімі смочкамі, якія можна свабодна паказваць у «Facebook» ды «Instagram».

Акцыя #WeTheNipple («Мы, смочкі») прайшла побач з нью-ёркскім офісам «Facebookʼу» пасля таго, як сацсетка заблакавала мастацкія фотаздымкі аголеных жанчын, апублікаваных праваабарончай арганізацыяй «Grab Them By The Ballot» («Схапі іх за выбарчы бюлетэнь»).

Дарэчы, на карцінках, якімі прыкрываліся ўдзельніцы акцыі, былі смочкі бубнача «Red Hot Chili Peppers», мастака Андрэса Сэрано, а таксама ініцыятара акцыі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў