«Мы паставім новыя крыжы ў свабоднай і незалежнай Беларусі!» Спецвыданне «Студыі Белсат»

У 1937-1942 гадах у Курапатах сталіністы тысячамі забівалі ні ў чым не вінаватых людзей, вынішчалі беларусаў як нацыю. Гэтымі днямі тыя, хто таксама пры ўладзе і ўсяляк намагаецца схаваць злачынствы савецкай улады, ламаюць курапацкія крыжы. Народную памяць, народны боль выдзіраюць і вязуць на сметнік. Спецыяльнае выданне «Студыі Белсат». Працуе Валеры Руселік.