«Мы не можам расслабіцца». У Літве да 13 красавіка працягнулі каранцін


Урад Літвы.
Фота: lrv.lt

Урад Літвы з улікам рэкамендацыяў эпідэміёлагаў пастанавіў падоўжыць каранцін да 13 красавіка.

«Сённяшнія рашэнні неабходныя. Мы не можам расслабіцца, бо вірус ужо каштуе нашых жыццяў. Мы ўсе павінны без выключэння выконваць правілы, мы ўсе павінны несці адказнасць і клапаціцца адно пра аднаго. Гэта нашыя адзіны шлях і магчымасць», – сказаў прэм’ер-міністр Саўлюс Сквярняліс.

У грамадскіх месцах рэкамендуецца насіць маскі, рэспіратары або іншыя сродкі абароны носа і рота. Паркі і іншыя адкрытыя грамадскія месцы павінны наведваць групы ў складзе не больш за 2 чалавек (выключаючы чальцоў адной сямʼі), падтрымліваць бяспечны кантакт (больш за 2 метры і менш за 15 хвілін кантакту) і выконваць гігіенічныя патрабаванні.

Hавiны
«Ніхто не замінае пакласці кветкі». У Вільні адзначылі ўгодкі смерці Каліноўскага
2020.03.22 16:01

Толькі адзін чалец сямʼі зможа наведваць крамы і зоны абслугоўвання, а самі крамы павінны забяспечваць бяспечную санітарыю, гігіену і неабходныя меры засцярогі для персаналу і кліентаў.

Таксама працягнулі перыяд транзіту без спынення ў Літве для грамадзянаў іншых краінаў, якія вяртаюцца на Радзіму.

На працягу каранціннага перыяду ўезд замежнікаў у краіну будзе забаронены.

Hавiны
Ва Украіне на месяц працягнулі каранцін і ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі
2020.03.25 15:43

Нагадаем, што 25 сакавіка ўлады Украіны працягнулі каранцін на 30 дзён праз хуткі распаўсюд каронавіруса ў краіне. Таксама ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі. Польшча – працягнула ўведзены раней тэрмін да 11 красавіка. На тыдзень каранцін уводзяць ва ўсходняй суседцы – Расеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў