«Мы нават не ведаем, хто яны». Лукашэнка заявіў пра гібрыдную вайну супраць Беларусі


Лукашэнка на нарадзе 6 жніўня.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе 6 жніўня, што даручыў МУС актыўна ўзаемадзейнічаць з насельніцтвам, каб пазбегчы дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне і для выяўлення падазроных асоб.

«Шчыра прызнаюся, і, напэўна, вы мне новага не скажаце: мы не ведаем, на што яны здольныя. Мы нават не ведаем, хто яны. Ці гэта амерыканцы з натаўцамі, ці з Украіны нас хтосьці падціскае, ці нас усходнія браты так моцна «любяць» – мы нават не ведаем. Ідзе гібрыдная вайна супраць Беларусі, і мы павінны чакаць поскудзяў з любога боку. Што мы, дарэчы, і робім», – падкрэсліў кіраўнік краіны, паведамілі ў ягонай прэс-службе.

Паводле яго, у Беларусі ўжо затрымалі нямала людзей, якія ставілі перад сабой мэту – дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне. І гэта не толькі вагнэраўцы.

Hавiны
«Аж ныюць, пішчаць, крычаць». Беларусь запросіць пракурораў з Расеі і Украіны ў справе вагнэраўцаў
2020.08.06 12:42

«Вядомыя імёны, прозвішчы, адрасы, паролі, яўкі. Да цудаў часам даходзіць. Сродкі масавай інфармацыі насцярожваюць нас, што нас тут хочуць захапіць амерыканцы, натаўцы. Некаторых людзей затрымалі з амерыканскімі пашпартамі, жанатых з амерыканкамі, якія працуюць у Дзярждэпе. Але са штыкамі наперавес іх абараняюць расійскія кіраўнікі«, – заявіў Лукашэнка.

Абноўлена
Лукашэнка даручыў пракуратуры і судам разабрацца з альтэрнатыўным падлікам галасоў
2020.08.06 12:03

Ён адзначыў, што усё вырашаюць грошы і прыналежнасць да той ці іншай краіне ці партыі не мае значэння значэння.

«Не важна, амерыканец, дзярждэпавец, прыналежнасць ў цябе да дэмакратычнай партыі… Удзельнічалі ў перадвыбарчай кампаніі ў Расеі, атрымалі за гэта добрыя грошы. Сёння хайпуюцца (хайпаваліся) на тэрыторыі Беларусі. Я думаю: амерыканцы пачнуць іх зараз абараняць. Нічога падобнага. Грошы засцілаюць вочы, пазелянелі ад гэтых грошай: хто плаціць, за таго і спяваюць. Вось адзіная разгадка. і ў нас такіх людзей нямала», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Паводле яго, вельмі шмат людзей пайшлі на датэрміновае галасаванне, бо не хочуць страціць краіну. Пры гэтым Лукашэнка зноў заявіў пра недапушчальнасць майдану ў Менску.

Hавiны
Затрыманы паліттэхнолаг Шкляраў лічыць свой пераслед палітычна матываваным
2020.08.03 21:32

Мяркуючы па ўсім, у сваім выступе Лукашэнка казаў сярод іншага пра беларускага паліттэхнолага Віталя Шклярава. Ён нарадзіўся ў Гомлі, родным горадзе Сяргея Ціханоўскага. Вучыўся ў Нямеччыне, працаваў у выбарчых кампаніях Ангелы Мэркель, Барака Абамы, Бэрні Сандэрса.

Жонка паліттэхнолага – грамадзянка ЗША, якая працуе ў амерыканскай амбасадзе ў Кіеве. Таму ў Шклярава ёсць дыппашпарт.

Шкляраву прыпісвалі супрацу з Ціханоўскім, аднак у ягоным штабе гэтую інфармацыю зняпраўджваюць.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў