«Мы любім прарока Мухамеда»


Каля 500 000 чалавек скандавалі «Аллах акбар» на маршы пратэсту ў сталіцы Чачэніі. Людзі выступаюць супраць карыкатураў на галоўнага ісламскага прапаведніка.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў звярнуўся да сваіх суайчыннікаў з наступнымі словамі:

«Іслам з’яўляецца рэлігіяй святла. Ён вучыць нас жыць у згодзе з усімі народамі нашай краіны, з людзьмі розных веравызнанняў. Мы выконваем гэтыя прынцыпы, закладзеныя ў святым Каране».

Сёлета ў інтэрвю расейскаму тэлеканалу НТВ прыхільнік мірнага суіснавання народаў заявіў, што гатоў пакінуць пасаду кіраўніка Чачэніі, каб змагацца з «шайтанамі на Данбасе». У неабвешчанай вайне Расеі з Украінай прымаюць удзел г. зв. «кадыраўцы» (гвардыя Рамзана Кадыраваbelsat.eu).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў