«Мы гуляем». Пагутарылі з беларускамі, якія «каранавалі» сябе ў дзень інаўгурацыі


23 верасня адбылася неанансаваная інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Практычна адразу пасля завяршэння цырымоніі і да глыбокай ночы ў Менску ды іншых гарадах людзі выходзілі на вуліцы на знак пратэсту супраць далейшага перабывання Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка краіны.

Фотакарэспандэнтка «Белсату» Ірына Арахоўская паразмаўляла з удзельніцамі акцыі, якія «каранавалі» сябе на знак пратэсту.

Алена, удзельніца акцыі «Мы гуляем». Менск, Беларусь. 23 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Алена: «Кожны ў гэтай краіне можа сябе каранаваць, таму мы таксама вырашылі гэта зрабіць».

Марына, удзельніца акцыі «Мы гуляем». Менск, Беларусь. 23 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Марына: «Гэта дзявочы флэш-моб, мы ўсе каралевы. І мы вырашылі сябе каранаваць, раз гэта можна зрабіць тайна».

Вольга, удзельніца акцыі «Мы гуляем». Менск, Беларусь. 23 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Вольга: «У серады мы гуляем з парасонамі. Але сёння ў нас каралеўская прагулка. Мы паказваем, што ў кожнага беларуса і беларускі ёсць чалавечая годнасць, мы каралі ў гэтай краіне».

Удзельніцы акцыі «Мы гуляем». Менск, Беларусь. 23 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Увечары 23 верасня па ўсёй краіне былі затрыманыя больш за 250 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Паводле праваабаронцаў і сведкаў затрыманняў, сілавікі працавалі з асаблівай жорсткасцю. Затрыманні 23 верасня ўжо параўноўваюць з падзеямі 9-11 жніўня, калі было збіццё і катаванне затрыманых дэманстрантаў.

Hавiны
46-ы дзень пратэстаў. Таемная інаўгурацыя, мітынгі, слезацечны газ і затрыманні
2020.09.24 00:15

belsat.eu

Стужка навінаў