Музыку Максіма Субача пакаралі 10 соднямі арышту

Удзельнік музычных праектаў TonqiXod і Subtonans Максім Субач пакараны адміністратыўным арыштам. Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку першая намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Таццяна Нядбай.

Максім Субач – сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Невядома, калі дакладна яго затрымалі. Але апошні раз ён быў на сувязі а 23-й гадзіне ў нядзелю.

21 ліпеня стала вядома, што на Максіма Субача склалі два пратаколы: дробнае хуліганства і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. 22 ліпеня адбыўся суд.

https://www.facebook.com/niadbaj/posts/10223485921319462

«Справу па непадпарадкаванні законным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі спынілі, па другой справе (хуліганства) далі 10 сутак», – паведаміла Таццяна Нядбай.

Ад пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі адбылося мінімум 1140 адвольных затрыманняў

ІІ belsat.eu

Hавiны