Музыкі «Uriah Heep» лічаць Менск і Кіеў расейскімі гарадамі


На афіцыйнай старонцы брытанскага гурта «Uriah Heep» у «Facebook’у» з’явілася абвестка пра найбліжэйшыя канцэрты ў Менску і Кіеве – праўда, сталіцы незалежных дзяржаваў былі названыя расейскімі гарадамі.

«Анансаваныя яшчэ дзве даты ў Расейскай Федэрацыі: пятніца 7 лютага Кіеў, Украіна, МЦКМ, субота 8 лютага Менск, Беларусь, «Prime Hall», – адзначылі на старонцы музыкаў.

https://www.facebook.com/uriahheepofficial/photos/a.154924204551300/2557131784330518/?type=3&theater

Такая інфармацыя раззлавала карыстальнікаў. Некаторыя з іх у адказ на «расейскія» Менск і Кіеў заявілі, што ў такім разе Вялікая Брытанія дагэтуль ёсць часткай Рымскай імперыі.

Абвестка была апублікаваная 15 кастрычніка а 13:06. На момант публікацыі матэрыялу яна яшчэ не была змененая.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў