Музыка Ціматэ Суладзэ з'ехаў з Беларусі


Беларускі музыка грузінскага паходжання Ціматэ Суладзэ зʼехаў у Літву. Пра гэта музыка напісаў у сваім Facebook.

Цім Суладзэ, беларускі музыка грузінскага паходжання, не аднойчы браў удзел у вечаровых дваровых канцэртах. За гэта яго ўвосень мінулага года затрымлівалі і каралі адміністратыўным арыштам. За кратамі музыка перахварэў на COVID-19. Цім сведчыў, што ўлады адмыслова робяць так, каб затрыманыя заразіліся каронавірусам. Пасля затрымання сваёй знаёмай музыка пастанавіў зʼехаць з Беларусі ў Літву.

«Затрыманне Вольгі Бабровай стала апошняй кропляй. Трыгерам, так бы мовіць. Перакананы, што тут я зраблю для нашай свабоднай Беларусі без дзеда, у якога паехаў дах, значна больш, чым у хаце на Валадарцы. Працягну барацьбу аж да агульнай перамогі. Вы мяне будзеце бачыць і чуць, не адзін і не два разы. Абяцаю вам!» – напісаў Ціматэ.

Hавiны
За вялікі бел-чырвона-белы сцяг у «Dana Mall» аштрафавалі маці пяцярых дзяцей
2021.01.25 17:40

СК belsat.eu

 

 

Стужка навінаў