«Музыка робіць чалавека несмяротным»: вядомыя ўкраінцы захапляюцца песняй загінулага Алеся Чаркашына (ВІДЭА)


Вядомыя ўкраінцы выказалі падтрыманне беларускім добраахвотнікам, якія са зброяй у руках адстойваюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

У адмысловым відэазвароце музыка Алег Скрыпка, музыка і радыё-DJ Сяргей Кузін, тэлевядоўца Ала Мазур і вязень сумлення Міраслаў Марыновіч захапляюцца песняй загінулага Алеся Чаркашына ды дзякуюць беларускім ваярам.

 

Глядзіце таксама >>>  У Менску прэзентуюць кружэлку Алеся Чаркашына «Не здавайся!»

33-гадовы беларус, былы старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД Аляксандр Чаркашын ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сектару». 10 жніўня ён быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы, прабыўшы некалькі тыдняў у коме.

ДР belsat.eu паводле mfront.net

Стужка навінаў