Музыка «J: морс» трапіла ў фільм сына Дэйвіда Боўі, які выйшаў на «Netflix»

ВІДЭА

У футурыстычны дэтэктыў Дункана Джонса трапілі фрагменты дзвюх песень «J:морс» – «Басанож па маставой» і «Айсбергі». Кампазіцыі слухае ў навушніках адзін з галоўных герояў – гангстар Максім.

Дзеянне фільму адбываецца ў Берліне 2052 года. Галоўны герой – нямы кельнер Леа, які страціў сваю каханую. Ролю Леа грае шведскі актор Аляксандр Скарсгард («Меланхолія», «Вялікая маленькая хлусня»).

«Стваральнікі фільму шукалі дзве прыгожыя расейскамоўныя балады, каб зрабіць аднаго са сваіх герояў – цемнаскурага гангстара, уладальніка клубу – больш каларытным. Яны звярнуліся ў Маскву ў агенцтва, з якім мы супрацоўнічаем, а тое – да нас», – распавёў belsat.eu прамацыйны дырэктар гурта.

Зміцер Бескаравайны адзначыў, што не ведае, з кім давялося канкураваць, але звычайна для такіх фільмаў разглядаецца шмат варыянтаў ад розных агенцтваў.

Таксама ў фільме гучыць музыка Дэйвіда Боўі, Філіпа Гласа, гурта «Nirvana» ды іншых амерыканскіх і нямецкіх артыстаў.

«Нямы» (Mute) эксклюзіўна распаўсюджвае Netflix – адзін з найбуйнейшых сусветных онлайн-сэрвісаў для кіно і серыялаў.

«J:Морс» былі гасцямі праграмы «Belsat Music Live»

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары