Музыка Алесь Дзянісаў прадставіў гісторыю Беларусі ў песнях


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Гарадзенскі музыка выступіў у Маладзечна пад Пагоняй і пад старажытным гербам «Калюмны».

Алесь Дзянісаў прадставіў праграму «Кароткая гісторыя Беларусі» на вершы гарадзенскага паэта Алеся Чобата. Вершы апісваюць гісторыю Беларусі ад часоў князя Міндоўга да 1991-га года, падае vialejka.info.

Свой канцэрт музыка прысвяціў грамадскаму актывісту і аматару этнаграфіі Аляксею Лужынскаму з Вілейкі, які памёр сёлета ва ўзросце 26 гадоў.

Невялікая зала сабрала больш 30-ці аматараў музыкі. Канцэрт арганізавалі маладзечанскія хлопцы з суполкі «Пошуг».



МЯ, паводле vialejka.info

Стужка навінаў