Мужныя і полуголыя: Лукашэнка завяршыў чэмпіянат Еўропы па фігурнаму катанню


У Менску гала-канцэртам зорак завяршыўся чэмпіянат Еўропы па фігурнаму катанню. Развітальную прамову, стоячы на каньках, сказаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Калі выходзіў на лёд, падумаў пра мужнасць. Я ўсё жыццё прастаяў на каньках і цяпер, апынуўшыся без усялякай абароны, адчуў некаторы страх. А як фігурысты, выходзячы распранутымі, напаўголымі, скачуць, круцяцца, круцяцца і выпісваюць фігуры? Ды яны больш мужныя людзі, чымся хакеісты», – сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама адзначыў высокі ўзровень арганізацыі чэмпіянату і паабяцаў, што калі Менску давераць чэмпіянат свету, то краіна правядзе яго годна, а таксама падзякаваў суддзям за тое, што яны не сапсавалі свята, а гледачоў – за «по-хорошему больное настроение».

Спіс пераможцаў можна паглядзець ТУТ.

ЮВ, belsat.eu, паводле sport.tut.by

Фота – Natalia Fedosenko/TASS

Стужка навінаў