Мужчына зачыніў жонку ў хляве з сенам і падпаліў


Інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Куровічы 17 красавіка. 47-гадовы мясцовы жыхар пасварыўся з жонкаю. Жанчына далей ад граху схавалася ў хляву.

Мужчына застаўся ў доме з трыма няпоўнагадовымі дзецьмі, але пазней пайшоў падпаліў гаспадарчую пабудову з сенам, заблакаваўшы там жонку. Самастойна выбрацца з пабудовы яна не магла. На дапамогу прыйшоў 14-гадовы сын.

Пажарных вызвала спалоханая суседка. Агонь знішчыў дах, перакрыцце і сцены.

39-гадовая жанчына атрымала апёкі I-II ступені рук і твару (усяго 7% цела). Яе шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне раённай больніцы. Падпальшчыка забралі ў Наваградскі РАУС для высвятлення абставінаў.

ДР, belsat.eu паводле mchs.gov.by

Стужка навінаў