Мужчына з сякерай патрабаваў у краме алкаголь, закуску і цыгарэты


У гарадскім селішчы Плешчаніцы ў Лагойскім раёне пенсіянер здзейсніў разбойны напад на краму.

Падрабязнасці паведамілі сёння ва УУС Менскага аблвыканкаму.

Напярэдадні днём 61-гадовы жыхар гарадскога селішча прыйшоў у краму з сякерай. Ён стаў патрабаваць, каб прадавец аддала яму спіртныя напоі, прадукты харчавання і цыгарэты. Аднак жанчына не стала выконваць ягоныя патрабаванні, а выбегла з крамы і патэлефанавала ў міліцыю.

Праз некаторы час праваахоўныя органы затрымалі пенсіянера. Тавары з крамы ён так і не скраў. Узбуджаная крымінальная справа за разбой (частка 1 артыкул 207 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Пенсіянеру пагражае да 10 гадоў зняволення.

МЯ, паводле telegraf.by

Стужка навінаў