Мужчына, які спаліў жыўцом траіх сабутэльнікаў за пафарбаваныя пазногці, атрымаў 23 гады турмы


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”76040″ img_size=”large”][vc_column_text]Падчас пʼянкі на працы сябры пафарбавалі чырвоным лакам пазногці свайму сабутыльніку. Той не зразумеў жарту, абліў калег бензінам і спаліў жыўцом. Гомельскі абласны суд прысудзіў яго да 23 гадоў пазбаўлення волі.

На выязным, адкрытым судовым паседжанні ў Лельчыцах суд задаволіў патрабаванне боку дзяржабвінавачвання, які патрабаваў 23 гадоў зняволення для 35-гадовага абвінавачванага за забойства траіх чалавек з асаблівай жорсткасцю.

Трагедыя здарылася ў красавіку ў Лельчыцкім раёне, калі на хаду загарэўся аўтамабіль мясцовага прадпрыемства меліаратыўных сістэмаў.

У машыне было некалькі чалавек – усе, апроч кіроўцы, былі пʼяныя. У фургоне паміж працоўнымі адбыўся канфлікт, і адзін з іх выліў на сваіх калегаў бензін і кінуў запалку. Распачаўся пажар, праз які пацярпелі чатыры асобы. Траіх з сурʼёзнымі апёкамі даставілі спачатку ў раённы шпіталь, а пасля перавезлі ў Гомель. Аднак дактары не далі рады выратаваць мужчынаў. Наймаладзейшаму з іх было 29 гадоў.

Канфлікт адбыўся з-за жарту. Пасля таго як працоўныя выпілі, абвінавачваны заснуў. У аднаго з сабутэльнікаў быў пры сабе чырвоны лак для пазногцяў, які ён знайшоў на вуліцы. Мужчына вырашыў пажартаваць і пафарбаваў таварышу пазногці. Калі абвінавачаны прачнуўся, ягоныя крыўдзіцелі ўжо спалі. Мужчына вырашыў адпомсціць і абліў бензінам ды падпаліў сваіх калег.

Апроч цяжкага і двух асабліва цяжкіх злачынстваў, лельчуку інкрымінавалася таксама знішчэнне маёмасці і прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры – за спалены грузавік. У кошт пакрыцця кошту за яго з мужчыны ўжо спагнана 209 млн рублёў.

Абвінавачаны сваю віну ў судзе не прызнаў.

ДД, belsat.eu; фота: МНС

Стужка навінаў